Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС»
Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС» | |
---|---|
Заснаваны | 1930 |
Тып | дзяржаўны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква, Расійская Федэрацыя |
Узнагароды | |
Сайт | misis.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС» — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага універсітэта пачалася амаль сто гадоў таму, калі ў 1918 годзе была створана Маскоўская горная акадэмія, у якой адкрылася металургічнае аддзяленне. Універсітэт пастаянна пашыраўся, і ўжо ў 1921 годзе аддзялення былі ператвораныя ва ўніверсітэты, а ў 1930 годзе акадэмію падзялілі на шэсць самастойных інстытутаў. Тры з іх — інстытут сталі, інстытут каляровых металаў і горны інстытут аб’ядналіся ў адну навучальную ўстанову — Маскоўскі інстытут сталі імя Сталіна.
23 лютага 1944 года МІСіС атрымаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1948 годзе ў універсітэце адкрыўся фізіка-хімічны факультэт. У 1962 годзе быў адкрыты факультэт паўправадніковых матэрыялаў і прыбораў, пасля чаго ВНУ быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў.
7 кастрычніка 2008 года ўказам Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева МІСіС стаў першым расійскім ВНУ, які атрымаў статус «Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта».
У 2014 годзе завяршылася аб’яднанне НДТУ «МІСіС» і Маскоўскага горнага ўніверсітэта.[1]
Структура ўніверсітэта
[правіць | правіць зыходнік]У сваім складзе універсітэт мае наступныя інстытуты[2]:
- Горны інстытут
- Інстытут базавай адукацыі
- Інстытут экатэхналогій і інжынірынгу
- Інстытут новых матэрыялаў і нанатэхналогій
- Інстытут эканомікі і кіравання прамысловымі прадпрыемствамі імя В. А. Раменца
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм кіравання
- Інстытут інфармацыйных бізнес-сістэм
Зноскі
- ↑ Гісторыя ўніверсітэта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2019. Праверана 17 лютага 2019.
- ↑ Структура ўніверсітэта