Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў
Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 2021 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды |
Міхаіл Мікалаевіч Веславухаў (10 студзеня 1947, в. Альхоўка, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 сакавіка 2021) — беларускі палітык і мытнік.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў в. Альхоўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Працаваў старшынёй Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, член КПСС.
У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Балатаваўся па Бабініцкай выбарчай акрузе № 154.
З чэрвеня 1993 года да жніўня 2002 года працаваў начальнікам Аршанскай мытні. У верасні 2002 года ў сувязі з рэарганізацыяй Аршанскай мытні прызначаны намеснікам начальніка Віцебскай мытні — начальнікам Аршанскага мытнага паста. 31 жніўня 2009 года выйшаў у адстаўку ў званні саветніка мытнай службы першага ранга.
Памёр 16 сакавіка 2021 года.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Напярэдадні рэферэндума 1995 года ў Беларусі ў газеце «Звязда» разам з 72 дэпутатамі заклікаў да змены дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герба Пагоня на абноўлены герб БССР і бела-чырвона-белага сцяга на абноўлены чырвона-зялёны сцяг БССР), а таксама за наданне рускай мове статусу дзяржаўнай.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўную доблесць»,
- ордэн «Знак Пашаны»,
- ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007)[1].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта
- Мытнікі Беларусі