Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў
Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1940 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | адвакат |
Навуковая сфера | міжнароднае права, крымінальнае права, банкаўскае права[d], карпаратыўнае права[d], рэйдарства[d] і інтэлектуальная ўласнасць[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў (нар. 25 ліпеня 1940, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — вучоны, доктар юрыдычных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і афіцэра Чырвонай Арміі. З 1952 года да 1960 года вучыўся ў Тульскім сувораўскім ваенным вучылішчы, якое скончыў з залатым медалём. У 1960—1966 гадах вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін на факультэце міжнародных эканамічных зносін. У 1966—1969 гадах — у аспірантуры МДІМА па кафедры міжнароднага права.
Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі з 1969 года да 1971 года працаваў выкладчыкам кафедры міжнароднага права МДІМА, з 1971 года да 1972 года працаваў памочнікам Генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза (г. Жэнева, Швейцарыя), з 1973 года да 1975 года працаваў намеснікам начальніка аддзела сувязей з замежнымі арганізацыямі Усесаюзнага агентства па аўтарскіх правах, з 1975 года да 1992 года быў старшым выкладчыкам, дацентам, прафесарам кафедры грамадзянскага і працоўнага права Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па юрыдычных навуках. З 1992 года працягвае працаваць прафесарам Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў па сумяшчальніцтве.
З 1999 года з’яўляўся юрыдычным кансультантам экс-прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, губернатара Яраслаўскай вобласці А. І. Лісіцына, Прэзідэнта Рэспублікі Бурація Л. Патапава, Прэзідэнта Рэспублікі Горны Алтай М. І. Лапшына.
Аўтар больш чым 50 навуковых кніг і артыкулаў[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Выкладчыкі МДІМА
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі МДІМА
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Манархісты Расіі
- Правазнаўцы СССР
- Адвакаты Расіі
- Адвакаты СССР
- Юрысты Расіі
- Юрысты СССР