Міхаіл Навумавіч Герчык
Міхаіл Герчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Майсей Беньямінавіч Герчык |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 2008 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, празаік, сцэнарыст |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) Герчык (7 чэрвеня 1932, Бабруйск — 3 чэрвеня 2008, Мінск) — беларускі савецкі пісьменнік і паэт, сцэнарыст[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 чэрвеня 1932 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці ў сям'і рабочага. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам знаходзіўся ў эвакуацыі ў Чкалаўскай (цяпер Арэнбургская) вобласці. Бацька загінуў на фронце зімой 1942 г. у баях пад Масквой[2].
Восенню 1944 г. сям'я вярнулася ў Беларусь. У 1950 г. М. Герчык скончыў сем класаў 13-й Бабруйскай школы, потым у 1953 годзе Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Заняткі на аддзяленні журналістыкі сумяшчаў з работай у піянерскай газеце «Зорька»[2].
У 1964 г. М. Герчык стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР[3][2]. У гэтым жа годзе пачаў працаваць на Беларускім радыё ў Галоўнай рэдакцыі вяшчання для дзяцей[2]. Аўтар сцэнарыю да фільма «Навучыся танчыць»[4]. Потым перайшоў у выдавецтва «Беларусь». З 1972 г. займаў пасаду старшага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2].
Памёр 3 чэрвеня 2008 года ў Мінску[2]. Пахаваны, верагодна, там жа[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў на рускай і на беларускай мовах. Яго шматлікія дакументальныя нарысы і апавяданні, надрукаваныя ў 1970-я гг. у часопісах «Вясёлка», «Бярозка», газетах «Піянер Беларусі» і «Зорька» сведчылі аб тым, што аўтар любіў дзяцей, разумеў іх. Асаблівую ўвагу пісьменнік звяртаў на станаўленне характараў падлеткаў, што знайшло адлюстраванне ў творах «Ветер рвет паутину» (1963), «Портрет Фиделя» (1964), «Повесть о золотой рыбке» (1968), «Солнечный круг» (1970), зборніках аповесцей і апавяданняў «Земное притяжение» (1965), «Ветка зеленого дерева» (1977), «Дзе жывуць чараўнікі» (1980), «Самое синее небо» (1982)[2].
Кнігі М. Герчыка вызначаюцца навізной тэмы, дакладнымі мастацкімі вобразамі і характарамі, прыцягваюць увагу вострым займальным сюжэтам, добра распрацаванай кампазіцыяй. У іх пісьменнік не толькі даследаваў складаныя калізіі жыцця, цяжкія лёсы людзей, але і імкнуўся паказаць усё лепшае, што ёсць у чалавеку. Менавіта таму нават самы першы раман М. Герчыка «Отдаешь навсегда» (1970) быў адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага[2].
Пісьменнік з'яўляецца таксама аўтарам раманаў «Обретение надежды» (1976), «Вяртанне да сябе» (1989), «Погоня за миражом» (2008). Плённа працаваў М. Герчык і ў галіне мастацкага перакладу[2].
Многія творы беларускіх пісьменнікаў (С. Міхальчука, А. Пальчэўскага, Х. Жычкі, М. Ваданосава, У. Ягоўдзіка, В. Гардзея і інш.) былі перакладзены ім на рускую мову[2]. Перакладаўся на польскую, балгарскую, румынскую, латышскую, украінскую, узбекскую і іншыя мовы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета Беларусі[2].
Зноскі
- ↑ ГЕРЧИК Михаил Наумович Архівавана 11 кастрычніка 2011. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Міхаіл Навумавіч Герчык на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Герчик Михаил Наумович (Моисей Беньяминович) (руск.)
- ↑ Михаил Герчик (руск.)
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Навумавіч Герчык на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- 3 июня умер белорусский писатель Михаил Герчик (руск.)
- Михаил Герчик. В парикмахерской (руск.)
- Біяграфія з выявай (руск.)
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Паэты Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя паэты