Міхаіл Паўлавіч Урончанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Паўлавіч Урончанка
руск.: Михаил Павлович Вронченко
Вронченко.jpg
Дата нараджэння 1802
Месца нараджэння Копысь, Беларускае ваеннае губернатарства, Расійская імперыя
Дата смерці 14 (26) лістапада 1855
Месца смерці Харкаў, Харкаўская губерня, Расійская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык
Навуковая сфера геадэзія
Альма-матар Дэрпцкі ўніверсітэт

Міхаіл Паўлавіч Урончанка (руск.: Михаил Павлович Вронченко) (1802, Копысь, Беларускае ваеннае губернатарства, Расійская імперыя14 (26) лістапада 1855, Харкаў, Харкаўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр (1848 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1819 г.), Маскоўскую школу калонаважатых (1822 г.). Вывучаў астраномію ў Дэрпцкім універсітэце (18241828 гг.). У 18231824 гг. рабіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губерні. У Вільні пазнаёміўся з А. Міцкевічам. У руска-турэцкую вайну 1828—1829 гг. праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве, Балгарыі. У 18371841 гг. член камісіі па кіраванні Закаўказскім краем. 3 1843 г. у запасе, працаваў у Міністэрстве народнай асветы(руск.) бел.. У 1848 г. вярнуўся на вайсковую службу ў Галоўны штаб Рускай імператарскай арміі. Да 1854 г. узначальваў трыянгуляцыйныя работы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вынікам падарожжа па Малой Азіі стала даследаванне «Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане» (18381840 гг.).

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся перакладамі на рускую мову. Асобнымі выданнямі ў перакладзе Урончанка выйшлі ў Санкт-Пецярбургу паэма Байрана «Манфрэд»(англ.) бел., трагедыя У. Шэкспіра «Гамлет» (абедзве 1828 г.); пераклаў трагедыю ў вершах І. В. Гётэ «Фаўст» (1844 г.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карлюкевіч, А. Урончанка Міхаіл Паўлавіч / Алесь Карлюкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Шостьин, Н. А. Михаил Павлович Вронченко: Военный геодезист и географ. — М.: Геодезиздат, 1956. — 88 с., 4 л. карт.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.