Міхал Пятроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Пятроўскі)
Міхал Пятроўскі
Адукацыя
Нараджэнне 3 кастрычніка 1889(1889-10-03)
Смерць 26 ліпеня 1931(1931-07-26) (41 год)
Пахаванне

Міхал Пятроўскі (3 кастрычніка 1889, в. Празарокі, Дзісенскі павет (цяпер Глыбоцкі раён) — 26 ліпеня 1931, Вінная) — беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла ў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі беларускага гуртка ў Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу на пачатку 1917 г. Злева направа: Міхал Пятроўскі, Антон Матвейчык, Андрэй Цікота, Антон Неманцэвіч, Карл Лупіновіч, Адам Станкевіч.

Пасвячоны ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне, Вільні, Барунах. У 1917-1921 гадах быў адным з арганізатараў хрысціянска-дэмакратычнага руху ў Дзісенскім павеце. Прамаўляў казанні на беларускай мове. З'яўляўся аўтарам пастановы з'езду каталіцкага духавенства Дзісенскага павета, прынятай 6 жніўня 1918 года ў мястэчку Германавічы, у якой выказвалася патрэба ўжывання беларускай мовы ў касцёле ды беларускага характару школьніцтва, культурнай і грамадскай дзейнасці.

У 1922 годзе падчас працы пробашчам у Барунах быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення служыў у Даўгінаве, аднак больш не прымаў актыўнага ўдзелу ў беларускай грамадскай і палітычнай дзейнасці. Не прамаўляў казанняў на беларускай мове.

У 1925 г. быў пераведзены на іншае месца службы на Падляшша. Памёр у Віннай, пахаваны на мясцовых могілках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]