Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі
Mikhail osmolovski.jpg
Дата нараджэння 14 (27) студзеня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1977
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Мінск, Лукомль
Горадабудаўнічыя праекты Асмалоўка

Міхаі́л Сцяпа́навіч Асмало́ўскі (14 (27) студзеня 1904, в. Асмолавічы, цяпер Клімавіцкі раён — 23 верасня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1931 годзе Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання. У 19451951 гадах працаваў начальнікам упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР. У 19621977 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471955 гадах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы ў Беларусі: у Мінску — планіроўка жылога масіву Савецкага раёна (1944—1947), праект забудовы Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, з Г. Баданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёскі Лукомль Чашніцкага раёна (1950) і інш.

Варта ведаць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з невялікіх мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Минск. — М., 1952
  • Минск: Градостроительство столицы Советской Белоруссии. — Мн., 1952.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1: А-Афiна. — Мн.: БелСЭ, 1969. — С. 518;
  • Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-i т. Т. 1. А капэла — Габелен. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 206.