Асмалоўка
Асмало́ўка — раён пасляваеннай забудовы ў цэнтры Мінска, гістарычнай Старажоўцы. Абмежаваны вуліцамі Максіма Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Раён атрымаў назву паводле імя распрацоўшчыка праекта, архітэктара Міхаіла Сцяпанавіча Асмалоўскага. Пэўны час меў назву «пасёлак Лютаровіча», паводле імя кіраўніка ўпраўлення па справах мастацтва Паўла Лютаровіча, які пражываў там[1].
Гісторыя і асобы[правіць | правіць зыходнік]
Пасёлак быў спраектаваны Міхаілам Асмалоўскім і пабудаваны ў 1940-х — пачатку 1950-х гадоў палоннымі нямецкімі і італьянскімі вайскоўцамі для партыйнай наменклатуры, высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў тагачаснага штаба Беларускай ваеннай акругі, артыстаў[2][3][4][5]. У гэтым раёне жылі палкаводзец Аляксей Бурдзейны, маршал Сямён Цімашэнка[6].
Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе з'явілася інфармацыя, што раён плануе рэканструяваць холдынг «Амкадор», таксама на месцы мікрараёна з'явіўся будучы праект хай-тэк забудовы Crystal Park[7]. Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ініцыявала працэс надання Асмалоўцы статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці[1]. У 2014 годзе грамадскія і гарадскія актывісты зноў паднялі пытанне далейшага лёсу раёна, а таксама пачалі збор подпісаў праз электронную петыцыю за захаванне аўтэнтычнага стану гэтай часткі горада[6][8].
Як адзначае старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў і культуры Антон Астаповіч[6]:
![]() |
Асмалоўку можна разглядаць як самы першы спальны раён Мінска, які быў забудаваны паводле тыпавых праектаў. Гэтыя тыпавыя праекты з'яўляюцца дастаткова прафесійнымі. Дамы ў ім ствараюць выдатны камерны горадабудаўнічы ансамбль, дзе ёсць два кварталы жылой забудовы з неабходнай інфраструктурай. Гэта самадастатковы раён з добрай на той час архітэктурай. | ![]() |
Існуюць параўнанні мінскай Асмалоўкі з кварталам «Вулей» у Парыжы па прычыне наяўнасці мастацкіх студыяў і адпаведных магчымасцяў стварэння турыстычнай славутасці[9].
Спрэчкі наконт забудовы ў 2017—2019 гг.[правіць | правіць зыходнік]
У 2017 годзе планы на знос і забудову Асмалоўкі адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска вынесла на грамадскае абмеркаванне (23 чэрвеня—27 ліпеня 2017 г[10]). Гэта выклікала абурэнне жыхароў Асмалоўкі[11] і рэзананс у СМІ[12][13][14][15]. На Change.org[16] i Petitions.by[17] пачаўся збор подпісаў за захаванне Асмалоўкі як гістарычнай каштоўнасці. 21 ліпеня 2017 года на пасяджэнні Мінгарвыканкама было вырашана адкласці планы па забудове Асмалоўкі, што некаторымі актывістамі было ўспрынята як перамога[18]. Пазней Мінгарвыканкам заявіў, што праектаванне дэталёвага плана адкладзенае да зацвярджэння забудовы з прэзідэнтам Беларусі[19]. У канцы года з’явілася інфармацыя, што некалькі архітэктараў склалі альтэрнатыўны план забудовы Асмалоўкі[20].
12 лістапада 2018 года пастановай № 68 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь была вызначана ахоўная зона Асмалоўкі: у межах пр. Машэрава і вул. Старавіленскай, Кісялёва, Багдановіча, Куйбышава, Пашкевіч, Чычэрына і Камуністычнай[21].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Асмалоўка і яе будучыня. Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Белапан. Навіна. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Мінскую «Асмалоўку» прапанавалі ўзяць пад ахову дзяржавы.
- ↑ Осмоловка — первый элитный микрорайон в послевоенном Минске Архівавана 27 верасня 2020.
- ↑ Осмоловка: снос квартала для строительства жилого центра Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ а б в Портреты жителей Осмоловки. Чем исторический район лучше Каменной Горки? Архівавана 25 верасня 2014.
- ↑ Замест «генеральскага квартала» — хайтэкавы цэнтр
- ↑ Минчане выступают за капитальный ремонт и сохранение исторической застройки Осмоловки Архівавана 25 верасня 2014.
- ↑ Что общего у Осмоловки и парижского «Улея»?//Хартыя97
- ↑ Общественное обсуждение объекта «Градостроительный проект детального планирования территории в границах ул. Старовиленская – ул. Киселева – ул. Куйбышева – ул. Коммунистическая» Архівавана 5 ліпеня 2017.// Сайт адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска
- ↑ Cудьба Осмоловки. Репортаж с бурного общественного обсуждения в Минске//Onliner.by
- ↑ Вчера обсуждали будущее Осмоловки. 5 глупых вопросов, на которые никто не удосужился ответить Архівавана 30 чэрвеня 2017.//citydog.by
- ↑ Видеофакт: История Осмоловки за одну минуту. Архивные кадры самого «протестного» района столицы//Хартыя97
- ↑ Зісер — абаронцам Асмалоўкі: «Знайшлі мне спадчыну! Навошта гэтыя баракі ў цэнтры?»//Наша Ніва
- ↑ Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная//Наша Ніва
- ↑ Сохраните уникальный исторический район Осмоловка в центре Минска.//change.org
- ↑ Мы против сноса домов в Осмоловке //petitions.by
- ↑ Маленькая победа: снос Осмоловки отложили//citydog.by
- ↑ Концепцию застройки бывшего троллейбусного депо на Машерова согласуют с президентом Архівавана 26 кастрычніка 2017. // TUT.BY
- ↑ Архитекторы и историки представили план застройки Осмоловки // Хартыя'97
- ↑ Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная ў г. Мінску Архівавана 29 красавіка 2019.