Міхаіл Сцяпанавіч Хама
Міхаіл Сцяпанавіч Хама | |
---|---|
Михайло Степанович Хома | |
![]() | |
Род дзейнасці | спявак, музыкант, акцёр |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1983[1] (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
M1 Music Awards, Золота Жар-птиця |
Сайт | dzidzio.com |
![]() |
Міхаіл Сцяпанавіч Хама (псеўданім Дзідзья) (укр.: Хома Михайло Степанович; нар. 20 лістапада 1983, Бортныкы, Львоўская вобл.) — украінскі спявак, тэлевядучы, акцёр, гумарыст, рэжысёр, фронтмэн гурту «DZIDZIO».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Міхаіл Хама скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У 1999 г. стаў лаўрэатам гран-пры фестывалю «Маладая Галічына». Быў салістам групы «Міхаіл Хама і сябры», з якім выступаў на вяселлях і забаўляльных праграмах ў Заходняй Украіне. Акрамя традыцыйнага рэстараннага рэпертуару, група выконвала ўласныя песні, сярод якіх самая вядомая — песня «Нявеста».
9 верасня 2009 г. па ініцыятыве Кузьмы, саліста групы «Скрабін», у Наваяварыўску быў заснаваны гурт «DZIDZIO», салістам якога стаў Міхаіл Хама. Дзідзья — дыялектнае, размоўнае слова паднястроўска-пасанскага дыялекта украінскай мовы, якое значыць «дзядуля» — назва гурту паходзіць ад мянушкі дзеда Міхаіла Хамы.
У 2013 г. разам з Аленай Мусіенка быў вядучым шоу «Спявай, калі зможаш» на Новым канале.
У ліпені 2013 г. Міхаіл Хома ажаніўся. З будучай жонкай Міхаіл пазнаёміўся падчас вучобы ў музычным вучылішчы, пасля яны спявалі разам у гурце «Міхаіл Хама і сябры».
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паўнаметражныя[правіць | правіць зыходнік]
- 2017 — DZIDZIO Контрабас.
- 2018 — DZIDZIO Перший раз.
Караткаметражныя[правіць | правіць зыходнік]
- Ангели чудяться (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь)
- Лист до Миколая (рэжысёр М. Хама)
- Дзідзьо в селі (рэжысёр У. Шурубура)
- Каділак (рэжысёр У. Шурубура)
- MARSIK (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь)
- Я їду до мами (рэжысёр М. Хама)
- Павук (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь)
- Повна срака (рэжысёр У. Шурубура)
- Xа-ха-ха (рэжысёр У. Шурубура)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Тэлевядучыя Украіны
- Тэлевядучыя XXI стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Украіны
- Акцёры XXI стагоддзя
- Гумарысты Украіны
- Артыстычныя псеўданімы