Міхаіл Сымонавіч Забела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сымонавіч Забела
Забела[d]
Забела[d]
маршалак шляхты Ігуменскага павета
1823 — 1826

Нараджэнне 1788
Род Забелы
Бацька Шыман Забела
Маці Барбара з Завішаў[d]
Жонка Юзэфа Брэская[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

Ян Міхаіл Юзаф Забела (нар. каля 1788 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Сымона, кашталяна менскага, і Барбары Крыштафаўны Завіша[1].

Ахрышчаны 25 снежня 1788 года ва Уздзенскім касцёле[1].

Ад’ютант-паручнік генерала брыгады Стэфана Грабоўскага (дыплом Фрыдрыха-Аўгуста ад 6 красавіка 1809), капітан войскаў полскіх (патэнт князя Юзафа Панятоўскага ад 16 снежня 1809). Маршалак павятовы ігуменскі ў 1823—1826 гадах[1].

Паводле падзелу атрымаў маёнтак Пшчолка з в. Лявонавічы Ігуменскага павета (з 209 муж. падданымі), жыў у маёнтку Каменка Ігуменскага павета (1832). З братам Антоніем валодаў маёнткам Дурынічы (са 150 падданымі) і застаўным маёнткам Цялякава (з 237 падданымі) (1833). Разам з братам вёў супраць Асяцімскай працэс аб межах маёнткаў, вызвалены з-пад адказнасці за парубку лесу (1847). У тым жа годзе у Бабруйскім павятовым судзе вёў працэс супраць брата Антонія[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Ганаровага Легіёна (патэнт ад 11.10.1812)[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Юзэфа Брэская (1-ы муж генерал-маёр граф Казімір-Аляксандр Завіша)[1]. Дзеці:

Зноскі

  1. а б в г д е 6. Забелы, з Хрчона Забелы герба «Тапор і Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 34-35.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 6. Забелы, з Хрчона Забелы герба «Тапор і Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 34-35.