Перайсці да зместу

Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лявонавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 71 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890031
Лявонавічы на карце Беларусі ±
Лявонавічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

Ляво́навічы[1] (трансліт.: Liavonavičy, руск.: Леоновичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вядома з пачатку XVIII стагоддзя як вёска з складзе маёнтка Шацк, уласнасць Тызенгаўзаў. У 1735 годзе Шацк быў куплены на імя Антонія Аскеркі, старасты мазырскага[2]. Паселішча ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1799 годзе былі вёска, капліца, маёнтак Аскеркі. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[3]. Юзафоў з вёскай Лявонавічы (30 дымоў) былі аддзелены на карысць Качноўскіх. Уласнасць тут мелі Юркевічы, Абранпольскія і інш[4].

У 1858 годзе вёска ў маёнтку Пчолка, уласнасць Сабецкай, таксама вёска ў маёнтку Юзафоў, уласнасць Л. Абранпольскага.

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе землеўласнікам у засценку Лявонавічы быў праваслаўны дваранін Якаў Васілевіч Матусевіч, меў 20 дзесяцін зямлі[5]. У вёсцы землеўласнікамі былі: праваслаўны селянін Ціт Тарасевіч (7,5 дзесяцін), праваслаўны дваранін Мацвей Міхайлавіч Татур (13 дзесяцін)[6].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-х гадах працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Энергія», былі кузня, стальмашня, рымарня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1755 год — 31 двор
  • 1799 год — 32 двары, 172 жыхары
  • 1816 год — 6 двароў
  • 1858 год — у маёнтку Пчолка 46 рэвізскіх душ, у маёнтку Юзафоў 132 жыхары
  • 1897 год — 83 двары, 462 жыхары
  • 1908 год — 61 двор, 394 жыхары
  • 1917 год — 93 двары, 425 жыхароў, усе беларусы[7]
  • 1960 год — 406 жыхароў
  • 2002 год — 70 двароў, 167 жыхароў
  • 2009 год — 95 жыхароў[8]
  • 2012 год — 50 двароў, 90 жыхароў
  • 2019 год — 71 жыхар[9]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1890, s. 755.
  3. SgKP 1890, s. 756.
  4. SgKP 1884, s. 146.
  5. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 200.
  6. Памяць 2003, с. 77—99.
  7. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
  8. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 29 мая 2025.