Стэфан Грабоўскі
Стэфан Грабоўскі | |
![]() | |
Стэфан Грабоўскі. Невядомы мастак, XIX ст. | |
![]() Окша[d] | |
Дзейнасць: | інжынер у грамадзянскім будаўніцтве |
---|---|
Нараджэнне: | 24 чэрвеня 1767 |
Смерць: | 4 чэрвеня 1847[1] (79 гадоў) |
Дынастыя: | Род Грабоўскіх |
Бацька: | Тамаш Марыян Грабоўскі |
Маці: | Дарота з Отэнгаўзенаў |
Узнагароды: |
Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташына Наваградскага павета — 4 чэрвеня 1847) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша», сын Тамаша Марыяна, генерал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзенаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.
Пасля сканчэння Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам.
Па перамозе Таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстання ў Вільні, у часе вызвалення якой ад расійскай залогі (красавік 1794) падыход яго аддзела змусіў расійскія войскі пакінуць ваколіцы горада. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794[2]. У канцы жніўня 1794 уэначаліў рэйд 2-тысячнага аддзела паўстанцаў на Меншчыну[2] і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне[3]. Аднак пасля Любанскай бітвы (4 верасня 1794) вымушаны быў капітуляваць[2].
Улады Расійскай імперыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губерню(руск.) бел.[2]. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.
У расійскую-французскую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона[2]. Абіраўся берасцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званні генерал-маёра ўзначальваў Ваенны камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцузскай кааліцыі разам з Ю. Панятоўскім. Пад Лейпцыгам трапіў у палон.
Дзякуючы падтрымцы Адама Чартарыйскага з захаваннем ваеннага звання ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Герцагства Варшаўскага. З 1825 міністр-сакратар Царства Польскага[2]. Бараніў інтарэсы свайго края. 3 1826 генерал дывізіі. Браў удзел у руска-турэцкай вайне (1826—1829)[2]. У 1832-39 член Дзяржаўнага савета Расіі[2].
У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.
Зноскі
- ↑ Stefan Grabowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Грабовский Стефан // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- ↑ Уладзімір Емяльянчык. Грабоўскі Стафан // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 550.
- ↑ Уладзімір Емяльянчык. Грабоўскі Стафан // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 551.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Stefan Grabowski (польск.) . Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. Праверана 8 красавіка 2011.