Міхаіл Трафімавіч Клімаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Трафімавіч Клімаў
Дата нараджэння 30 студзеня 1929(1929-01-30) (91 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Міхаіл Трафімавіч Клімаў (нар. 30 студзеня 1929, в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце 16 гадоў паступіў у школу па падрыхтоўцы спецыялістаў па абслугоўванню машын на Аршанскім льнокамбінаце.

З чэрвеня 1947 года па кастрычнік 1950 года праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Пасля звальнення ў запас вярнуўся на камбінат і працаваў слесарам, затым стаў брыгадзірам, а ў 1960 годзе — памочнікам майстра. Працаваў на Аршанскім льнокамбінаце да 1989 года.

Укараніў 29 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі значную эканомію. У ходзе выпуску прадукцыі брыгадзір умела перадаваў свой вопыт моладзі і навучыў прафесіі 27 маладых спецыялістаў.

За высокія дасягненні ў працы па выпуску тэкстыльнай прадукцыі, поспехі ў выкананні планаў 9-й пяцігодкі, творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне іх якасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 сакавіка 1976 года Клімаву Міхаілу Трафімавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР».

Узнашароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клімаў Міхаіл Трафімавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 396.
  • Климов Михаил Трофимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 252.
  • Климов Михаил Трофимович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 116.
  • Королев, Г. Человек, за которым идут / Г. Королев, Е. Пайкин // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 148—153.