Перайсці да зместу

Мія Арбатава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мія Арбатава
Дата нараджэння 4 сакавіка 1911(1911-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Joseph Goland[d]
Прафесія балерына, харэограф
Тэатр
IMDb ID 0033327
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мія Арбатава (іўр.: מיה ארבטובה; 4 сакавіка 1911, Дрыбін Чавускага павета Магілёўскай губерні — 22 сакавіка 1990, Тэль-Авіў) — ізраільская балерына і выкладчыца класічнага балета.

Гіршвальд Мая Вульфаўна была малодшай дачкой Вульфа Меіравіча Гіршвальда і Цылі Шмульян. Ейны бацька быў вучоным-хімікам, сіянісцкім дзеячам, валодаў бібліятэкай у Дрыбіне[2].

У 1925 годзе Арбатава з бацькамі пераехала ў Латвію. У Рызе паступіла ў школу класічнага балета, дзе займалася ў вядомых педагогаў пецярбургскай балетнай школы Фёдаравай і Фокінай. Праз год была прынята ў трупу Латвійскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, а праз два гады стала салісткай Тэатра оперы і балета Адэсы.

У 1936 годзе пасля паспяховых гастроляў у Лондане і ў ЗША пасялілася ў Тэль-Авіве. У 1938 выйшла замуж за акцёра і спевака Ёсэфа Голанда (1908—1973). Разам яны стварылі сатырычны тэатр-кабарэ «Аф-ал-пі» («Насуперак»), а пазней музычныя тэатры «Лі-ла-ла» і «До-рэ-мі», дзе Арбатава была танцоўшчыцай і харэографам.

1940 годзе Арбатава стала прыма-балерынай і харэографам у тэль-авіўскім «Опера Амаміт» («Народная опера»).

У 1943 адкрыла ў Тэль-Авіве балетную студыю, выгадавала тры пакаленні ізраільскіх артыстаў балета, сярод якіх было нямала салістаў, якія выступалі з вядучымі балетнымі трупамі свету. Выкладанне ў студыі Арбатавай вялося на аснове традыцый рускага класічнага балета.

У якасці суддзі і ганаровага госця Арбатава не раз прымала ўдзел у розных міжнародных балетных конкурсах.

У 1985 за ўнёсак у развіццё мастацтва балета ў Ізраілі Міі Арбатавай было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Тэль-Авіва.

У 1990 годзе вучні Арбатавай заснавалі ў Ізраілі стыпендыю для маладых артыстаў балета і міжнародны конкурс яе імя.

Зноскі

  1. Mia Arbatova // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ДРИБИН — Российская Еврейская Энциклопедия. www.rujen.ru. Праверана 20 чэрвеня 2025.
  • Шаретт, Рина. Королева без дворца - Миа Арбатова, пионер классического балета в Израиле. Тель – Авив:2005 ( на іўрыце).
  • Лившиц, Владимир. Мия Арбатова. В кн.: Гордость и слава Дрибинской земли.- Горки:2017.