Мікалай Майсеевіч Бурдзін
Мікалай Майсеевіч Бурдзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Мікалай Майсеевіч Бурдзін (нар. 7 лютага 1930, с. Харкіўці, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельбудзе, з 1965 года — кіраўнік брыгады, начальнік аддзела ў Белдзіпрахарчпраме.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гармалзавод у Брэсце, помнікі-надмагіллі бацьку першага ў свеце касманаўта Аляксею Іванавічу Гагарыну ў г. Гагарын Смаленскай вобласці і заслужанаму лётчыку СССР, генерал-палкоўніку авіяцыі Сяргею Якаўлевічу Жукоўскаму на Маскоўскіх могілках у Мінску[1], заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, скульптар Іван Міско)[2].
Зноскі
- ↑ Архітэктары Савецкай Беларусі 1991.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурдин Николай Моисеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
- Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Брэста