Помнік на магіле Ігната Буйніцкага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік на магіле Ігната Буйніцкага
Празарокі. Помнік Ігнату Буйніцкаму.jpg
Краіна Беларусь
Аграгарадок Празарокі
Скульптар I. Міско
Архітэктар М. Бурдзін
Дата заснавання 1965
Дата пабудовы 1965 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000409шыфр 213Д000409
Матэрыял бетон, алюміній

Помнік на магіле Ігната Буйніцкага — помнік у цэнтры аграгарадка Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, прысвечаны памяці беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага.

Ігнат Буйніцкі спачатку быў пахаваны каля Палачан, потым прах перавезены на ўскраіну вёскі Празарокі. У 1975 годзе, напярэдадні адкрыцця помніка, перапахаваны ў цэнтры вёскі.

Помнік, створаны скульптарам I. Міско і архітэктарам М. Бурдзіным, адкрыты 10 кастрычніка 1965 года. Размешчаны на прамавугольнай пляцоўцы каля магілы сярод клёнаў і ліп. Пляцоўка і дарожка выкладзены бетоннай пліткай. Помнік просты і сціплы на форме: прамавугольная (5×1 м) адлітая з бетону стэла, у яе ўрэзаны блок (0,9×0,9×0,8 м) з выявай твару Ігната Буйніцкага, выкананай у тэхніцы алюміневага ліцця. Падкрэслена тыповае ў твары: вялікі выпуклы лоб, шырокія бровы, звіслыя пышныя вусы. Па стэле дзвюма плаўнымі лініямі сімвалічна пазначана тэатральная заслона.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]