Марыя Веньямінаўна Бярковіч
Марыя Веньямінаўна Бярковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1993 (82 гады) |
Альма-матар |
Марыя Веньямінаўна Бярко́віч (руск.: Мария Вениаминовна Беркович; 26 снежня 1910, Беразіно — 18 жніўня 1993) — беларускі мастак кіно і графік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1930 годзе скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, 1939 — Маскоўскі інстытут выяўленчых мастацтваў. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у галіне ілюстрацыі. Пачынаючы з 1954 года і па 1976 год працавала мастаком па касцюму на кінастудыі «Беларусьфільм». Выканала эскізы касцюмаў да кінафільмаў «Несцерка» (1954), «Міколка-паравоз» (1956), «Чырвоныя лісце» (1958), «Апавяданні пра юнацтва» (1959), «Апошні хлеб» (1963), «Запомнім гэты дзень» (1966), «Шчаслівы чалавек» (1969) інш. Сярод яе твораў ёсць і лірычныя пейзажы, серыя лістоў у тэхніцы акварэлі і гуашы на вытворчую тэму: «Барысаўская запалкавая фабрыка імя С. М. Кірава» (1949). Аўтар акварэльных пейзажаў Мінска, Раўбічаў, Рыжскага ўзмор’я і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Беркович Мария Вениаминовна // Артру.инфо Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Беркович Мария Вениаминовна // «Беларусьфильм» Архівавана 13 сакавіка 2016. (руск.)