Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. У. Юдыцкі)
Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі

8-ы Кашталян новагародскі
1660 — 1670
Папярэднік Самуэль Статкевіч
Пераемнік Станіслаў Зяновіч

Смерць 1670(1670)
Род Юдзіцкія
Бацька Рыгор Юрый Юдзіцкі
Жонка няма
Дзеці няма
Дзейнасць скарбнік

Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (? — 1670) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, рыцар Мальтыйскага Ордэна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў каралеўскім дваранінам, скарбнік рэчыцкі з 1636, стольнік рэчыцкі з 1640, генерал артылерыі ВКЛ з 1654, кашталян новагародскі з 1660.

У 16271629 гадах камандаваў артылерыяй ў вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-1629. У 1640 годзе выехаў да Падуі. Знаходзіўся пры двары папы рымскага Урбана VIII. Там уступіў у Мальтыйскі ордэн і ўдзельнічаў у бітвах з туркамі ў Алжыры, Тунісе і на востраве Крыт.

Разам з братам Тамашом Юдзіцкім быў бліжэйшым паплечнікам Жыгімонта Караля Радзівіла, заснавальніка Сталавіцкай камандорыі Мальтыйскага ордэна. Узначаліў яе пасля смерці Радзівіла ў 1643 годзе.

Па вяртанні дахаты, у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (16541667) камандаваў харугвай і коннымі злучэннямі пад кіраўніцтвам гетмана вялікага літоўскага Януша Радзівіла. 11 красавіка 1654 года кароль Ян Казімір афіцыйна прызначыў яго генералам артылерыі і войскаў чужаземнага аўтараменту.

У жніўні 1654 году Януш Радзівіл прызначыў яго камандзірам сваіх войскаў у колькасці 5000 кавалерыі, якія стаялі ў 5 км ад Вільні. Пасля здабыцця Вільні маскоўскім войскам Юдзіцкі адышоў на Жамойць. Там быў арыштаваны прыхільнікамі Януша Радзівіла за адмову падтрымаць Кейданскую унію. Перададзены Радзівілам шведам. Уцёк з няволі ў 1656 годзе. 8 лютага 1660 года яго аддзел у 4000 чалавек быў разбіты маскоўцамі ў бітве пад Мядзелам. З 23 сакавіка па 28 чэрвеня 1660 года кіраваў гераічнай абаронай Ляхавіцкага замка.

Удзельнічаў у Палонкаўскай бітве і бітве на Басі. 26 кастрычніка 1660 стаў камендантам правага крыла літоўскага войска. У сакавіку 1661 асадзіў Дзісну, а потым з 20 харугвамі вершнікаў рушыў наўздагон за адыходзячымі расійскімі войскамі Івана Хаванскага. І гнаў іх ажно да Пскова. 29 сакавіка 1661 яму здалася Дзісна. Удзельнічаў 4 лістапада 1661 года ў Кушліцкай бітве. 9 красавіка 1662 нечаканым ударам здабыў Себеж. У 16631664 спусташаў расійскія ваколіцы Бранска і Рослаўля.

У 1666 набыў мястэчка Новая Мыш, дзе заснаваў езуіцкі калегіум.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.