Перайсці да зместу

Набадыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Не блытаць з правінцыяй Набатыя ў Ліване.
Гістарычная дзяржава
Набадыя
Хрысціянскія дзяржавы Нубіі
Хрысціянскія дзяржавы Нубіі
IV ст. — VII ст.

Сталіца Фарас Нубійскі
Рэлігія хрысціянства
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наба́дыя, або Наба́тыя (стар.-грэч.: Νοβαδἰα, араб. نوباتيا‎‎) — сярэднявечная дзяржава ў Нубіі (IV ст. — VII ст.)

Стварэнне Набадыі звычайна звязваюць з набадамі — нашчадкамі качавых набатэйцаў, якіх, паводле Пракопія Кесарыйскага, рымскі імператар Дыяклетыян перасяліў у Нубію ў канцы III ст. Пракопій Кесарыйскі паведамляў, што набады жывуць вакол Ніла, да сярэдзіны VI ст. яны шанавалі паганскіх егіпецкіх і грэчаскіх багоў, робяць напады на Егіпецкую правінцыю Візантыі[1].

Паведамленне Пракопія Кесарыйскага аб паходжанні Набадыі часткова падцвярджаецца надпісам набадскага манарха Сілкона, зробленым на грэчаскай мове, у першай палове VI ст.[2] У гэтым жа надпісе Сілкон называе сябе тытулам "базілеўс", роўным тытулу візантыйскага імператара. Відавочна, пашырэнню і ўзмацненню Набадыі спрыяў заняпад суседняй дзяржавы Куш з цэнтрам у Мероэ.

У VI ст. візантыйскія місіянеры Юліян (543 г.) і Лангінус (569 - 575 гг.)[3] распаўсюдзілі ў Набадыі хрысціянства па коптскаму абраду. Верагодна, што ў канцы VI ст. у краіне пачаліся міжусобіцы. У сярэдзіне VII ст. (642 г. або 652 г.) была зруйнавана арабамі. Апошняя ўзгадка пра Набадыю была зроблена ў канцы VII ст. Пазней яе землі далучаны да суседняй дзяржавы Макурыя.

Зноскі

  1. Прокопий Кесарийский. Война с персами. Война с вандалами. Тайная история. - М.: «Наука», 1993. С. 63 - 64
  2. Kingdom of Nobatia (Nubia)
  3. Nobatia - The Coptic encyclopedia, volume 5