Навасвержанская фаянсавая мануфактура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Навасвержанская фаянсавая мануфактура (фарфорня): прадпрыемства, якое заснаваў Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька ў мястэчку Свержань у 1742 годзе. Другое такое прадпрыемства ў Рэчы Паспалітай, пасля мануфактуры ў Белай, што належала маці Рыбанькі. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька адправіў сваіх мясцовых хлопцаў за мяжу для атрымання прафесійных ведаў і навыкаў. Сваё навучанне яны скончылі ў жніўні 1741 года, а ў красавіку 1742 года фарфорня дала першую прадукцыю. Увесь клопат па арганізацыі вытворчасці неслі на сабе мясцовыя майстры. За ўсю гісторыю тут працаваў толькі адзін іншаземец — немец Кюнтцэльман. Найважнейшым яго абавязкам была падрыхтоўка мастакоў з мясцовых хлопцаў. На мануфактуры выраблялі сталовы і аптэчны посуд, дэкаратыўныя куфэркі, шкатулкі, чарнільніцы, літургічны посуд, фігуры святых для алтароў, бюсты старажытных філосафаў для інтэр'ера бібліятэк, фаянсавыя пячныя пліткі, кафлю. А таксама выраблялі фаянсавыя алтары для касцёлаў. Мануфактура выконвала заказы шляхты і магнатаў, а таксама працавала на продаж.