Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Грунтоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Грунтоў
Дата нараджэння 20 лістапада 1984(1984-11-20) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, некрапаліст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2011)
Альма-матар

Сяргей Уладзіміравіч Грунтоў (нар. 20 лістапада 1984, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык-некрапаліст. Кандыдат гістарычных навук (2011).

У 2001—2006 гадах навучаўся на гістарычным факультэце БДУ па спецыяльнасці гісторыя (этналогія). У 2007 годзе абараніў у БДУ магістарскую дысертацыю па тэме «Антрапалогія смерці ў беларускай традыцыйнай культуры». У 2007—2010 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі НАН Беларусі. У 2011 годзе паспяхова абараніў дысертацыю па тэме «Мемарыяльныя помнікі беларусаў канца XVIII — пачатку XXI ст.», атрымаўшы ступень кандыдата гістарычных навук. З 2010 года працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў аддзеле народазнаўства, цяпер на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. Адначасова з 2020 года навучаецца ў дактарантуры НАН Беларусі, піша дысертацыю па тэме «Культура захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў у ХХ — пачатку ХХІ ст.» Стажыраваўся ў Варшаўскім універсітэце і ў Міжнародным цэнтры культуры ў Кракаве.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раздзелаў у калектыўных манаграфіях, навуковых артыкулаў і публікацый у СМІ, пераважна прысвечаных даследаванню беларускіх могілак, мемарыяльнага ландшафту, антрапалогіі смерці, культуры памяці ў беларусаў. Пераклаў і падрыхтаваў да выдання кнігу «Палешукі-беларусы» А. К. Сержпутоўскага. Займаецца вывучэннем і інвентарызацыяй беларускіх могілак.

Удзельнік міжнародных канферэнцый у Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Кіргізіі, Румыніі і Японіі, навуковых школ у Дняпры і Іркуцку.