Перайсці да зместу

Навасёлкі (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216
Паштовыя індэксы
211384
Аўтамабільны код
2
Навасёлкі (Беларусь)
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі (Віцебская вобласць)
Навасёлкі
Навасёлкі

Навасёлкі[2] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.

У 1871 годзе ў вёсцы было 10 двароў. У пачатку ХХ стагоддзя Навасёлкі ўваходзілі ў Баранскую воласць Аршанскага павета. У вёсцы было 15 двароў і каля 150 жыхароў, за ёй была замацавана 141 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны маёнтак, які належаў Цяханскім (1 двор і 14 жыхароў). Маёнтак меў 106 дзесяцін зямлі, у тым ліку 20 дзесяцін лесу. У 1930 годзе быў створаны калгас «Чырвоныя Навасёлкі»[3].

Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[4], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[5], да 1972 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[6]. Па стане на 1 студзеня 1998 года ў вёсцы было 27 двароў і 59 жыхароў[7].

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  6. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  7. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2.