Навасёлкі 2 (Маладзечанскі раён)
Вёска
Навасёлкі 2
|
Навасёлкі 2[1] (трансліт.: Navasiolki 2, руск.: Новосёлки 2) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 49 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. вёска і аднайменны маёнтак ў Менскім ваявожстве ВКЛ.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска 5 двароў, 31 жыхар, уласнасць М. Казубоўскага, у Вілейскім павеце. У 1897 г. 11 двароў, 66 жыхароў, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2].
З 1939 года вёска ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, з 27 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім сельсавеце. Землі ў складзе саўгаса «Дубрава» (цэнтр — в. Дубрава).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/280
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nowosiółki, wieś, powiat wilejski, gmina Krasnesioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 280.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
