Аляхновіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляхновіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аляхновічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 703
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222323
Код аўтам. нумароў 5

Аляхно́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Аляхновічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ушаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уша. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 16 кастрычніка 1964 года цэнтр перанесены ў вёску Аляхновічы, сельсавет перайменаваны ў Аляхновіцкі. 27 кастрычніка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета. 24 мая 2000 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2703 чалавекі[1], з іх 93,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.