Надаўбні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надаўбні каля Ахена, Германія, частка лініі Зігфрыда.

На́даўбні — металічныя бэлькі, жалезабетонныя тумбы, бервянні, камяні, што ўкопваюцца ў грунт як процітанкавая, процітранспартная, процідэсантная загарода. Ідэя заключаецца ў тым, каб запаволіць і накіраваць тэхніку ў зону агню. Пірамідальныя перашкоды вядомыя як «зубы цмока»[1] альбо «зубы дракона»[2].

Укопваюцца ў грунт вертыкальна або з нахілам у бок праціўніка, выступаюць над паверхняй зямлі на 0,5—1,2 м. Устанаўліваюць надаўбні ў 3—5 радоў у шахматным парадку. Аплеценыя калючым дротам, яны адначасова служаць і проціпяхотнай загародай.

Надаўбні выкарыстоўваліся з другой паловы XX стагоддзя. У Першую і Другую сусветныя войны ўстанаўліваліся ва ўмацаваных раёнах, пры абароне буйных гарадоў і інш. Выкарыстоўваліся некалькімі арміямі на еўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны, асабліва немцамі на лініі Зігфрыда[3][4][5] і Атлантычнай сцяне.

У XXI стагоддзі такія ўмацаванні выкарыстоўваюцца Швейцарыяй[6] і Паўднёвай Карэяй уздоўж мяжы дэмілітарызаванай зоны з КНДР[7]. У сувязі з падзеямі расійска-ўкраінскай вайны і ростам напружанасці ў Еўропе надаўбні ўстанаўліваюць на абарончых рубяжах Расіі[8], Польшчы[9], краін Прыбалтыкі[10]. У Беларусі яны выкарыстоўваюцца на «вузлах супраціўлення» лініі Хрэніна[11].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Зубы цмока» і іншыя ўмацаваньні пад Гомлем расьцягнуліся на два кілямэтры. Фота са спадарожніка
  2. Таямніцы, якія хаваюць «зубы дракона» ў Беларусі
  3. Wilson, Joe (1999). The 761st "Black Panther" Tank Battalion in World War II. McFarland. p. 150. ISBN 0786406674. This section of the Siegfried Line sat in the middle of the Hardt Mountains, where the landscape was dotted with pillboxes and dragon teeth tank obstacles.
  4. Bohner, Roy. Baptism of Fire on the Siegfried Line. 11th Armored Division Legacy Group website. — «it was late afternoon on 18 Feb when [we] passed through the Siegfried Line dragons teeth»  Праверана 26 February 2013.
  5. Owens, Emiel W. (2006). Blood on German Snow: An African American Artilleryman in World War II and Beyond. Texas A&M University Press. p. 56. ISBN 1585445371. Human-made obstacles such as the "dragon teeth" were integrated carefully into the defense system of the line.
  6. Grundhauser. Toblerone Line. Atlas Obscura (20 красавіка 2015). Праверана 24 October 2022.
  7. Park, Kyung-man (29 September 2019). "The antitank barricades that dot the landscape in border towns near DMZ". The Hankyoreh. Праверана 24 October 2022.
  8. "Wagner Group founder claims that Russia creates defensive lines, 'people's militia' in Belgorod Oblast". Kyiv Independent. 19 October 2022. Праверана 23 October 2022.
  9. "Poland Commenced The Emplacement Of Anti-Tank Caltrops Along The Frontier With Belarus". The Eastern Herald. 10 March 2023.
  10. Moody, Oliver (14 February 2024). "Nato's frontline nations are digging 1,000 bunkers. Will it deter Putin?". Times Media Limited.
  11. Министр обороны осмотрел укрепрайон под Гомелем — фотофакт // Sputnik Belarus, 26.05.2023

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]