Надзея (імя)
Выгляд
Ελπίς | |
---|---|
царкоўнаславянская калька старажытнагрэчаскай | |
Род | жан. |
Іншамоўныя аналогі |
англ.: Nadia, Nadya, Nadja, Nadija араб. ناديا балг.: Надежда, Надя венг.: Nádja ісп.: Esperanza, Nadia італ.: Nadia, Nadja, Nadya, Nadea ням.: Nadja, Nadia рум.: Nadia руск.: Надежда, Надя укр.: Надія, Надя фр.: Nadine, Nadège чэшск.: Naděžda, Naďa, Nadja яп.: ナデジダ, ナディア |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Надзея» |
* Вызначэнне Надзея у Вікіслоўніку. |
Надзея — славянскае жаночае імя, паходзіць ад грэч. Ελπίς Элпіс.
Паходжанне імя
[правіць | правіць зыходнік]Імёны Вера, Надзея, Любоў у хрысціянскім іменаслове суадносяцца з мучаніцамі-сёстрамі, пацярпелымі калі 120 (або каля 137) года па загадзе імператара Адрыяна. Другой па старшынстве сястры — Элпіс (Надзеі) было на момант смерці, паводле падання, 10 гадоў.
Надзея як уласнае імя ўзнікла ў IX ст. пры перакладзе богаслужбовых кніг са старажытнагрэчаскай на царкоўнаславянскую мову, у адрозненне ад імёнаў пераважнай большасці хрысціянскіх святых, імёны сясцёр былі калькаваны.
Вядомыя носьбіткі
[правіць | правіць зыходнік]- Святая Надзея (пам. 137) — хрысціянская пакутніца II ст.
- Надзея Рыгораўна Грэкава (1910—2001) — беларуская палітычная і дзяржаўная дзяячка.
- Надзея Андрэеўна Ермакова (нар. 1953) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014).
- Надзея Валер’еўна Скардзіна (нар. 1985) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка (2018).