Надзея Андрэеўна Ермакова
Надзея Ермакова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Пётр Пракаповіч | ||||||
Пераемнік | Павел Калаур | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 красавіка 1953 (71 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Надзея Андрэеўна Ермакова, дзявоч. Лупекіна (19 красавіка 1953, в. Разальмова, Хоцімскі раён Магілёўская вобласць, БССР) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Іосіфавіч, працаваў электразваршчыкам, быў членам КПСС; маці, Людміла Аляксееўна, была рознарабочай у калгасе. У пачатковую школу хадзіла ў родным Разальмове, пасля скончыла Яснапалянскую васьмігодку ў суседняй вёсцы[1].
Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).
Працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намесніцай загадчыка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай загадчыка Кіраўскім аддзяленнем Дзяржбанка, загадчыцай Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай старшыні райвыканкаму і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай філіяла камерцыйнага банка «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзялення Белаграпрамбанку ў Шклове[2].
З 1996 года ў ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», намесніца старшыні праўлення, старшыня праўлення.
Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 1999 г.).
Была абрана членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. Прымала ўдзел ва ўсіх 7 Усебеларускіх народных сходах[3].
З 27 ліпеня 2011 па 27 снежня 2014 — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе, калі Надзея Ермакова ўзначаліла Нацбанк, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 108,7 %, а стаўка рэфінансавання вырасла да канца года з 10 % да 45 %. 21 кастрычніка была праведзена чарговая дэвальвацыя беларускага рубля. У 2014 годзе, пры Надзеі Ермаковай на пасадзе старшыні Нацбанка, адбылася яшчэ адна дэвальвацыя.
Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[4]
18 студзеня 2021 года прызначана старшынёй праўлення Белгазпрамбанка[5]. 16 ліпеня 2021 года пакінула пасаду старшыні праўлення Белгазпрамбанка[6].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2020 года ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанка», кіраўніком часовай адміністрацыі якога з’яўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазітарныя ячэйкі без прысутнасці саміх кліентаў, пры гэтым з іх прапала змесціва. Некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікненне каштоўнасцяў[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Двойчы разведзеная[8], мае дзвюх дачок (Наталлю і Юлю)[9].
Зноскі
- ↑ Адстаўка Надзеі Ермаковай. «Яна вырасла ў хаце без электрычнасці, а была кіраўніцай Нацбанка» // Наша Ніва, 27.12.2014.
- ↑ Надежда Ермакова возглавила Нацбанк Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Новости. open.by (2011-28-07). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2016. Праверана 4 жніўня 2011.
- ↑ Ермакова і Шпілеўская вылучаны кандыдатамі ў склад Прэзідыума УНС ад Беларускага саюза жанчын . Звязда (3 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2024. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.belayarus.by/today/organ/
- ↑ https://blr.belta.by/economics/view/nadzeja-ermakova-naznachana-starshynej-praulennja-belgazprambanka-95748-2021/
- ↑ https://smartpress.by/news/10548/
- ↑ Бобков, Дмитрий. «К Бабарико отношения не имею». Клиенты Белгазпромбанка жалуются на вскрытие ячеек и пропажу ценностей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 28 чэрвеня 2020.
- ↑ Надзея Ермакова: Мне прапанавалі ўзначаліць Белгазпрамбанк // Наша Ніва, 12.06.2020.
- ↑ Надежда Ермакова. Топ-7 интересных фактов о главной банкирше страны. (руск.)(недаступная спасылка) (28 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 4 жніўня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя поспеху Надзеі Ермаковай — nashaniva.by
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя эканамісты Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Эканамісты Беларусі
- Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены РГА «Белая Русь»
- Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі
- Белгазпрамбанк