Надзея Рыгораўна Грэкава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Надзея Рыгораўна Грэкава
Надзея Рыгораўна Грэкава.jpg
сцяг
Міністр харчовай прамысловасці БССР
1947 — 1949
Прэм’ер-міністр Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Самуіл Касцюк
Пераемнік ?
сцяг
1-ы Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
25 ліпеня 1938 — 12 сакавіка 1947
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Васіль Казлоў
 
Партыя ВКП(б)-КПСС з 1932 года
Адукацыя
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Нараджэнне 17 верасня 1910(1910-09-17)
Смерць 6 студзеня 2001(2001-01-06) (90 гадоў)
Пахаванне
Муж Міхаіл Сяргеевіч Малінін
 
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «Знак Пашаны»

Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава (17 верасня 1910, Мінск — 6 студзеня 2001, Масква) — палітычны і дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка.

З 12-ці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»[1][2], была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі. Н. Грэкава актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1941)[1][3]. Член ВКП(б) з 1932 года.

З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1937 года загадчык аддзела, у 19381940 гадах сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[1], у 19431946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР, міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952)[4], з 1939 па 1952 год з’яўлялася членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б) (1939—1952)[1].

З 1953 года жыла ў Маскве.

Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Муж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза.

Змены ў беларускі правапіс[правіць | правіць зыходнік]

Надзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:

- Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я. Колас нічога не адказаў. [6]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Іменем Н. Грэкавай названы парк у Мінску[7], у якім усталяваны мемарыяльны знак[8]. Кінастудыяй «Беларусьфільм» створаны дакументальны фільм «Два жыцця Надзеі Грэкавай» (2016).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]