Надпіс з Ум Лейсуна
Надпіс з Ум Лейсун | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надпіс з Ум Лейсун (груз.:იისუნის წარწერა, ум лейсуніс ц’арцера) — надпіс на надмагільнай пліце ў грузінскім манастыры каля горада Ум Лейсун. Пліта была знойдзена ў 2002 годзе ў паўднёвай частцы Сур Бахер, за 4,5 км ад Старога горада Іерусаліма[1].
Пад мазаічнай падлогай манастыра знаходзіцца склеп з 24 пахаваннямі. Даследаванні паказалі, што ўсе шкілеты належалі дарослым мужчынам, верагодна, манахам манастыра.
У адзінай падпісанай грабніцы знаходзіўся «грузінскі біскуп Іаханэ». Яго ўзрост на момант смерці ацэньваецца каля 66-68 гадоў[2].
Пліта датуецца канцом V стагоддзя н. э. і з’яўляецца самым раннім вядомым прыкладам этноніма ႵႠႰႧႥႤႪႨ (картвелі, г. зн. грузіны), на любым археалагічным артэфакце, як на Святой Зямлі, так і ў Грузіі[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Надпіс займае плошчу 81 × 49 см, выразаную на надмагільнай пліце з вапняку. Займае пяць радкоў грузінскім пісьмом асамтаўрулі.
- ႤႱႤႱႠႫႠႰႾႭჂ
- ႨႭჀႠႬႤႴႭჃႰ
- ႲႠႥႤႪႤႮႨႱႩႭႮႭ
- ႱႨႱႠჂႵႠႰႧႥႤ
- ႪႨႱႠჂ✢
- Пераклад: Гэта магіла Іаханэ, біскупа Пуртаві, грузіна.
Зноскі