Нані Георгіеўна Брэгвадзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Нані Георгіеўна Брэгвадзэ
ნანი ბრეგვაძე
Nani Bregvadze at Laima Rendez Vous Jurmala 2017 (2) (cropped).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 ліпеня 1936(1936-07-21)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці Эка Мамаладзэ[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, музычны педагог, піяністка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты фартэпіяна і вакал[d]
Жанры раманс
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
bregvadze.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нані Георгіеўна Брэгвадзэ (груз. ნანი გიორგის ასული ბრეგვაძე; нар. 21 ліпеня 1936) — грузінская спявачка, піяністка, педагог, народная артыстка СССР (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нані Брэгвадзэ нарадзілася 21 ліпеня 1936 года (па іншых крыніцах — у 1938 годзе) у Тбілісі. Імя Нані атрымала ў гонар гераіні фільма «Залатая даліна».

Вырасла ў музычнай сям’і. Адна з цётак выдатна спявала рамансы. Маленькай дзяўчынкай, ва ўзросце шасці гадоў, Нані ўжо спявала пад гітару «Веснічку», «Не з’яжджай ты, мой галубок», «Караван», іншыя старадаўнія рускія песні і рамансы.

Скончыла музычную школу, потым музычны тэхнікум. З 1956 года — у самадзейным эстрадным аркестры Грузінскага політэхнічнага інстытута. У 1957 годзе стала лаўрэатам 6-га Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, выканаўшы песню Г. Бзванелі на вершы І. Грышашвілі «Патушыла я свечку».

У 1957 годзе разам з аркестрам ДПІ Нані Брэгвадзэ выступіла ў Маскве на сцэне тэатра Савецкай Арміі.

У 1963 годзе скончыла Тбіліскую дзяржаўную кансерваторыю імя В. Сараджышвілі па класе фартэпіяна Гаянэ Мачутадзэ. Спецыяльнай вакальнай адукацыі не атрымала. Будучы яшчэ студэнткай, пачала спяваць у Тбіліскім дзяржаўным эстрадным аркестры «Рэра» пад кіраўніцтвам К. Пеўзнера Грузінскай дзяржаўнай філармоніі (1959—1964).

У 1964 годзе гастралявала з Маскоўскім мюзік-холам у Парыжы. Тады ўпершыню выступіла ў сусветна вядомай зале «Алімпія». Пасля гастроляў яе запрасілі ў вакальна-інструментальны ансамбль «Арэра», у якім яна прапрацавала салісткай 15 гадоў, пабываўшы больш чым у 80 краінах.

У 1966 годзе да ансамбля далучыўся Вахтанг Кікабідзэ (ударныя інструменты, вакал), які стаў блізкім сябрам спявачкі.

Прыняла ўдзел у фестывалі «Залаты шлягер 2006» у Магілёве.

У час расійска-грузінскай вайны 2008 года адмяніла юбілейныя канцэрты ў Расіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]