Напалеон Навіцкі
Напалеон Навіцкі | |
---|---|
Нараджэнне |
1800[1] |
Смерць |
22 студзеня 1870 |
Месца пахавання | |
Бацька | Тыматэвуш Навіцкі[d] |
Жонка | Феліцыя з Міцэвічаў[d] |
Член у | |
Бітвы |
Напалеон Навіцкі (польск.: Napoleon Nowicki; 1800 — 22 студзеня 1870, Скрабіны ) — філамат і філарэт, удзельнік паўстанняў 1831 года і 1863—1864 гадоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Навіцкіх. Нарадзіўся ў маёнтку ў Аванце . Сын Тыматэвуша Навіцкага, землямера Ігуменскага павета ў 1820 г., межавога суддзі Бабруйскага павета[2].
Філамат і філарэт, па просьбе бацькі быў вызвалены з-пад следства. Удзельнік паўстання 1831 года — сувязны паміж Літвой і Каралеўствам Польскім; у 1833 — эмісар Ю. Заліўскага на Жмудзі, затым — сябра тайнага таварыства ў Галіцыі, у 1835 стварыў базу Ш. Канарскага на Навагрудчыне; у 1838 г. арыштаваны і высланы ў Сібір на 20 гадоў[2].
У 1863 г. быў памочнікам начальніка паўстання ў Ковенскім павеце[2].
Памёр 22 студзеня 1870 года ў в. Скрабіны . Пахаваны ў Кульве[3].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў у шлюбе з Феліцыяй з Міцэвічаў (1805-10.07.1883), удавой па Вілямовічы. Гэта было вялікае рамантычнае каханне, якому Адам Міцкевіч прысвяціў месца ў «Песні філарэтаў». Феліцыя пахавана на могілках Роса ў Вільні[4][5].
Зноскі
- ↑ https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n2015200440
- ↑ а б в Швед, В. В. Навіцкі Тыматэвуш // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ Cmentarze - Litwa > Kulwa. Kulva Litwa. Napoleon Nowicki
- ↑ Wilno — cmentarz na Rossie. Willamowicz Zygmunt > Micewicz Janusz > Willamowicz Maria > Nowicka
- ↑ Rossa Stara
- Нарадзіліся ў 1800 годзе
- Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 1870 годзе
- Памерлі ў Ковенскай губерні
- Пахаваныя ў Ёнаўскім раёне
- Філаматы
- Філарэты
- Асобы
- Сасланыя ў Сібір
- Памерлі ў Ёнаўскім раёне
- Нарадзіліся ў Малетайскім раёне
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў