Наталля Пятроўна Баранава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Наталля Баранава)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наталля Пятроўна Баранава

Нараджэнне 23 чэрвеня 1950(1950-06-23) (71 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Дзейнасць палітык, настаўніца
Месца працы
Узнагароды

Наталля Пятроўна Баранава (нар. 23 чэрвеня 1950, Навазыбкаў Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі педагог. Рэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт», кандыдат педагагічных навук. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 23 чэрвеня 1950 года ў Навазыбкаве Бранскай вобласці РСФСР.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і аспірантуру гэтага інстытута, настаўнік англійскай і нямецкай моў.

Працоўную дзейнасць пачала малодшым прадаўцом магазіна № 50 Лідскага гархарчпрамгандлю. Пасля заканчэння вучобы працавала перакладчыкам Хелуанскага металургічнага камбіната (г. Каір, Арабская Рэспубліка Егіпет). Выбіралася намеснікам сакратара камітэта камсамола па ідэалагічнай рабоце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, працавала выкладчыкам, вучылася ў аспірантуры, затым была старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры педагогікі, прарэктарам па вучэбнай рабоце.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Аўтар звыш 40 навуковых прац.

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава была адказнаю за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2].

Наталля Баранава была рэктарам МДЛУ 25 гадоў, звольнена з пасады ў кастрычніку 2020 года[3] на фоне масавых палітычных пратэстаў у Беларусі, у якіх прымалі актыўны ўдзел студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — Міхаіл Фёдаравіч Баранаў (пам. 2016)[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі