Перайсці да зместу

Наталля Пятроўна Баранава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Пятроўна Баранава
Нараджэнне 23 чэрвеня 1950(1950-06-23) (73 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Месца працы
Узнагароды

Наталля Пятроўна Баранава (нар. 23 чэрвеня 1950, Навазыбкаў Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі педагог. Рэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт», кандыдат педагагічных навук. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 23 чэрвеня 1950 года ў Навазыбкаве Бранскай вобласці РСФСР.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і аспірантуру гэтага інстытута, настаўнік англійскай і нямецкай моў.

Працоўную дзейнасць пачала малодшым прадаўцом магазіна № 50 Лідскага гархарчпрамгандлю. Пасля заканчэння вучобы працавала перакладчыкам Хелуанскага металургічнага камбіната (г. Каір, Арабская Рэспубліка Егіпет). Выбіралася намеснікам сакратара камітэта камсамола па ідэалагічнай рабоце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, працавала выкладчыкам, вучылася ў аспірантуры, затым была старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры педагогікі, прарэктарам па вучэбнай рабоце.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Аўтар звыш 40 навуковых прац.

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава была адказнаю за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2].

Наталля Баранава была рэктарам МДЛУ 25 гадоў, звольнена з пасады ў кастрычніку 2020 года[3] на фоне масавых палітычных пратэстаў у Беларусі, у якіх прымалі актыўны ўдзел студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — Міхаіл Фёдаравіч Баранаў (пам. 2016)[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Баранова Наталья Петровна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko  (польск.), Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
  3. nn.by
  4. Спачуванні // Беларускі час — № 10/1553 — 18 — 24 сакавіка 2016(недаступная спасылка)
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 260 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  6. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2015 года № 501 «Аб узнагароджанні Н. П. Баранавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  7. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.