Наталля Георгіеўна Калінічэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Георгіеўна Калінічэнка
Дата нараджэння: 11 лютага 1917(1917-02-11)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 кастрычніка 2007(2007-10-11) (90 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

Наталля Георгіеўна Калінічэнка (11 лютага 1917, с. Уграіды, Краснапільскі раён, Сумская вобласць, Украіна — 11 кастрычніка 2007, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1941 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. Інжынер-праектыроўшчык (19441947), начальнік праектна-каштарыснага бюро гаржылупраўлення г. Біла Цэрква (19471948), архітэктар (19481950), старэйшы архітэктар (19501955), галоўны архітэктар праектаў (19551969), кіраўнік архітэктурна-канструктарскага аддзела (19691972) Гомельскага філіяла «Белдзяржпраекта».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. У 1960-х гадах — старшыня Гомельскага аддзялення Саюза архітэктараў БССР; член упраўлення Саюза архітэктараў БССР (адно скліканне); дэлегат V з’езду Саюза архітэктараў СССР, на якім была членам мандатнай камісіі (1970).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў аднаўлення і рэканструкцыі шэрагу буйных аб’ектаў жылога, навучальнага і лячэбнага прызначэння г. Гомеля. Асноўныя працы: 30-кватэрны жылы дом Дзяржбанка па вул. Першамайскай (1949-52), 20-кватэрны жылы дом Дзяржплана па вул. Арцёма (1955-57), комплекс дамоў упраўлення хлебапрадуктаў па вул. Працоўнай (1952-54), 28-кватэрны жылы дом Мясарыбзбыту па вул. Савецкай (1954-58), 32-кватэрны дом маслазавода па вул. Савецкай (1960-63), рэканструкцыя і прыбудова музвучылішча па вул. Савецкай (1962-65), навучальны, лабараторны і спартыўны карпусы дарожна-будаўнічага тэхнікума на пл. Працы і па вул. Кірава (1955-58, 1968-72, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя і прыбудова будынка ваенкамата па вул. Садовай (1963-65), 28-кватэрны жылы дом фабрыкі «Спартак» па вул. Камсамольскай (1958-60), прафілакторый Беларускай чыгункі па вул. Катоўскага (1967-72), праект забудовы дамоў па вул. Галавацкага (1965-69) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай раённага камітэта Кампартыі Беларусі і выканкама Савета дэпутатаў працоўных Цэнтральнага раёна г. Гомеля (1967); Граматамі Саюза архітэктараў СССР (1967), Гомельскага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі і абласнога Савета дэпутатаў працоўных (1969), Саюза архітэктараў БССР (1969); Ганаровымі граматамі Гомельскага філіяла «Белдзяржпраекта» (1970, 1987).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калиниченко Наталия Георгиевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.