Наталля Мікалаеўна Афанасьева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Мікалаеўна Афанасьева
Дата нараджэння: 22 лютага 1937(1937-02-22) (82 гады)
Месца нараджэння:
Муж: Леанід Мендэлевіч Левін
Дзеці: Галіна Леанідаўна Левіна[d]
Альма-матар:
Месца працы:

Наталля Мікалаеўна Афанасьева (нар. 22 лютага 1937, г. Новакузнецк) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1960 годзе БПІ. 3 1960 года працуе ў інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: будынкі планетарыя і абсерваторыі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага (1964), праекты дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў па вуліцах Аэрадромнай, М. Горкага, Паўднёвы Захад 2, 3 (1976), планіровачная структура заходняй і паўднёва-заходняй планіровачных зон (1974), схема ўпарадкавання і развіцця прамысловых зон (19811985), генплан Мінска да 2000 года (1982, у аўтарскім калектыве; прэмія СМ СССР 1985) і інш.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Леанідам Левіным мае дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Афанасьева Наталля Мікалаеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.