Перайсці да зместу

Наталля Сцяпанаўна Старжынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Сцяпанаўна Старжынская
Дата нараджэння 20 студзеня 1948(1948-01-20) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, мовазнаўца, linguistics teacher
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Наталля Сцяпанаўна Старжы́нская[1] (нар. 20 студзеня 1948, Агдам, Азербайджан) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Доктар педагагічных навук (1998), прафесар (2000).

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе. 3 1971 года ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы Беларусі, з 1979 года загадчык аддзела. 3 1989 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, у 1998—2001 гадах загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса Пралеска.

Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2018).

Сярод апублікаванага:

  • Становление речи у дошкольников // Детская психология. — Мн., 1988;
  • Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. — Мн., 1994;
  • Методыка развіцця роднага маўлення. — Мн., 1998;
  • Обучение грамоте в детском саду. — Мн., 2000;
  • Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. — Мн., 2000;
  • Учись говорить правильно: учеб. нагляд. пособие для педагогов учреждений дошкольного образования с рус. яз. обучения — Мн.: Пачатковая школа, 2013. — 24 с. — (серия «Мир детства»);
  • Народная цацка — люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) (з электронным дадаткам): дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / Н. С. старжынская, Д. М. Дубініна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2014. — 87 с. + 1 электрон. апт. дыск.
  • Падрыхтоўка да навучання грамаце: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання — Мінск: Экоперспектива, 2021. — 174, [1] с. — (Мае першыя урокі).

Зноскі