Наталля Уладзіміраўна Карнеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Уладзіміраўна Карнеева
Род дзейнасці кераміст, палітычны вязень
Дата нараджэння 29 верасня 1977(1977-09-29) (46 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Наталля Уладзіміраўна Карнеева (нар. 29 верасня 1977) — беларуская мастачка, керамістка, педагог. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў дарослым узросце захапілася керамікай, навучалася спачатку ў прыватнай студыі, пазней атрымала адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце па мастацкай спецыяльнасці. Працавала ў Свята-Елісавецінскім манастары ганчаром, адкуль сышла, каб займацца прыватнымі замовамі, а таксама навучаць іншых кераміцы[2].

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Карнеева была затрымана 19 жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), таксама ў той дзень быў затрыманы муж Карнеевай, а іх непаўнагадовая дачка Багдана была змешчана ў прытулак[3]. Сама Наталля была змешчана спачатку на Акрэсціна, пазней пераведзена ў СІЗА на Валадарскага.

1 верасня 2022 года шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Карнеева была прызнана палітычнай зняволенай[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]