Наталля Уладзіміраўна Міхайлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Уладзіміраўна Міхайлава
Natalya Mikhailova 2011.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 верасня 1963(1963-09-09) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі Дырыжор
Жанры Харавая музыка
Узнагароды Medal of Francis Skorina rib.png

Ната́лля Уладзі́міраўна Міха́йлава (нар. 9 верасня 1963) — мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Ужгарадзе. Скончыла Краснадарскае музычнае вучылішча (1985 г., клас С. А. Лук’янчанка) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. Луначарcкага па спецыяльнасці «харавое дырыжыраванне» (клас Г. П. Зелянковай).

Творчую дзейнасць пачала ў 1988 годзе ў якасці хармайстара Мінскага камернага хору Белдзяржфілармоніі; з 1995г . — дырыжор камернага хору «Cantus» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, пасля чаго ў 2000 годзе вярнулася ў Белдзяржфілармонію ўжо ў якасці мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Працу ў філармоніі Н. Міхайлава сумяшчае з кіраўніцтвам вакальным ансамблем Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Вакальную форму дапамагае падтрымліваць шматгадовае служэнне ў царкве ў якасці пеўчай і асобныя сольныя праекты.

Пад кіраўніцтвам Н. Міхайлавай хор ажыццявіў шматлікія музычныя прэм’еры, упершыню гучалі ў Беларусі. Калектыў удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях: «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» — (Гайнаўка, Польшча, 2006 г.) — Гран-Пры; XV Міжнародны фестываль праваслаўнай духоўнай музыкі «Credo» (Талін, Эстонія, 2008 г.) ; Міжнародныя фестывалі рускай духоўнай музыкі (Вільнюс, Літва, 1999—2009 гг.); Маскоўскі Пасхальны фестываль, маст. кір. — Валерый Гергіеў (Масква, Расія, 2010 г.).

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь супрацоўнічае з рознымі аркестрамі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Літоўскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі сімфанічны аркестр імя П. І. Чайкоўскага, Дзяржаўны камерны аркестр РБ, ансамбль салістаў «Класік-Авангард»), дырыжорамі (А. Анісімаў — Беларусь, У. Федасееў — Расія, Г. Рынкявічюс — Літва, В. Мік — Германія, Р. Сангольт — Нарвегія, А. Сполдзінг — ЗША.

Творчая праца Н. Міхайлавай была двойчы адзначана стыпендыяй спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 2008 годзе за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва яна была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. 4 снежня 2013 Н. Міхайлавай прысвоена званне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь.