Наталля Уладзіміраўна Сустава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Уладзіміраўна Сустава
Дата нараджэння 30 красавіка 1951(1951-04-30)[1] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Жанр графіка і кніжная графіка
Вучоба
Член у
Узнагароды

Наталля Уладзіміраўна Су́става[3] (нар. 30 красавіка 1951) — мастак, кніжны графік, аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Хемніц[3] (Германія). У 1971 годзе скончыла Горкаўскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці мастак-афарміцель (дызайнер), у 1976 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. У 2017 годзе павышала кваліфікацыю ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы[4]. З 2012 года выкладае акадэмічны малюнак на кафедры дызайна моды факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].

Член Беларускага саюза мастакоў[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў жанры станковай і кніжнай графікі[4]. Пераважна афармляе і ілюструе кнігі для дзяцей[3]. З 1976 года супрацоўнічае з выдавецтвамі Масквы і Мінска[4]. Творы Наталлі Суставай вылучаюцца мяккасцю, лірычнасцю, тонкім адчуваннем колеру, своеасаблівасцю мастацкага вырашэння.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]