Наша воля (1927)

З пляцоўкі Вікіпедыя
«Наша воля»
Тып газета
Выдавец Міхась Машара
Галоўны рэдактар Міхась Машара
Заснавана 4 сакавіка 1927
Спыненне публікацый 12 сакавіка 1927
Палітычная прыналежнасць Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Наша воля» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 4 да 12 сакавіка 1927 г. у Вільні на беларускай мове замест закрытай газеты «Наш голас». Рэдактар-выдавец Міхась Машара. Прытрымлівалася праграмных поглядаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Крытыкавала адносіны польскіх улад да заходнебеларускага народа, змяшчала матэрыялы пра несправядлівую падатковую сістэму, нявырашанае аграрнае пытанне, паланізацыю беларускай школы. Асвятляла культурніцкае жыццё ў Заходняй Беларусі, друкавала творы Алеся Салагуба, Язэпа Гаўрыліка і інш. Выйшлі 4 нумары, з іх 2 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).