На Таку (капэла)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з На Таку, капэла)
На таку
Жанр традыцыйная музыка
Гады 2008 — нашыя дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Аляксей Крукоўскі
Таццяна Грыневіч-Матафонава
Раман Яраш
Яўген Барышнікаў
Дар’я Зуева
Ігар Жалткоў
Былыя
ўдзельнікі
Зміцер Сідаровіч
Ігар Доўгі
Аляксей „Лесавік“

Капэла «На Таку́» — беларускі музычны гурт, які грае традыцыйную музыку да танцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 г. бард і дудар Зміцер Сідаровіч пачаў збіраць гурт, які да 2011 г. ладзіў вечарыны традыцыйнага танца ў кавярні «Жар-птушка» (Мінск), а пасля на іншых пляцоўках.[1]

Пра назву[правіць | правіць зыходнік]

Назвы ў капэлы доўга не было, што цалкам адпавядала традыцыі, калі імя давалася паводле назвы мясцовасці. Але згодна з сучаснымі патрабаваннямі, трэба было неяк пазначаць сябе, таму ўзнікла капэла «На Таку».

" «На таку» — гэта значыць на нейкім пустым бітым месцы. У розных рэгіёнах Беларусі, як кажуць этнографы, слова „ток“ трошкі розныя рэчы азначала. Недзе гэта азначала ў прамым сэнсе — месца, дзе малоцяць, але ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з токам звязваецца ня толькі сельскагаспадарчая праца, але яшчэ і танцы. І яшчэ жывое пакаленне ў Беларусі, а можа і некалькі, каторыя сапраўды помняць, як гэтыя танцы адбываліся. Таму я думаю, што наша назва даволі ўдалая для гурту, каторы ладзіць традыцыйныя танцы.[2]. "

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Капэла грае старыя вясковыя і гарадскія пабытовыя танцы. Пераважная большасць — беларускія, але ёсць і літоўскія, латышскія, эстонскія, украінскія, польскія, фінскія, аўстрыйскія, брэтонскія ды французскія, а таксама іншых народаў Еўропы. Усяго — больш за сто розных танцаў[3]. Крытэрам уключэння пэўнага танцу ў рэпертуар з'яўляецца яго гістарычная адаптаванасць да вясковай культуры і ступень захавання твору ў традыцыі.[4]

" Мы адпачатку ня сталі арыентавацца на сярэднявечную музыку, якую грае багата гуртоў, а абралі этнаграфічны танцавальны кірунак. Ня ведаю, дзе бяруць матэрыял мэдыевальныя гурты, магчыма, ездзяць на еўрапейскія фэсты альбо за мяжой у бібліятэках шукаюць старажытныя нотныя запісы. Мы ж можам яшчэ пагутарыць з людзьмі, пачуць іх песні. Бывала, што бабулька ў вёсцы паказвала нам нейкі танец, а праз пару тыдняў мы даведваліся, што яе больш няма. Дзіўна адчуваць, што танец мог знікнуць назаўжды разам з чалавекам[1]. "

Удзельнікі капэлы бяруць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, пераймаюць ад носьбітаў традыцыйную манеру выканання[5].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]


Клуб традыцыйнага танца «СІТА»[правіць | правіць зыходнік]

Клуб традыцыйнага танца «СІТА» ўтварыўся ў студзені 2012 года. Сябры клуба імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў (падчас этнаграфічных экспедыцый, з відэадакументальных матэрыялаў) і падчас майстар-класаў этнахарэографаў. Досвед выканання замежных танцаў пераймаецца дзякуючы кантактам з клубамі традыцыйных танцаў суседніх краін.

Удзел у фэстах[правіць | правіць зыходнік]

2011

  • Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Пятровіца“ (Шыпілавічы, Беларусь)
  • VIII Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Чёбішкіс, Літва)

2013

  • IV Kelmo šokių naktis (Кельмы, Літва)
  • Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь)
  • Jaunimo amatų dvidienis ant bruko „PAMATAI“ (Клайпеда, Літва)
  • Traditsioonilise tantsu festival „SABATANTS“ (Талін, Эстонія)
  • Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь)
  • Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Пятровіца“ (Шыпілавічы, Беларусь)
  • Міжнародны фестываль „Народы Балтыі“ (Зеленаградск, Расея)
  • X Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Лачэры, Літва)
  • Фолк-фэст „Камяніца“ (Азярцо, Беларусь)
  • Восеньскі фэст „БАГАЧ“ (Вязынка, Беларусь)
  • VII Starptautiskais tradicionālo deju festivāls „Baltijas danču naktis” (Рыга, Латвія)

2012

  • V starptautiskā Ģikšu danču nakts (Гікшы, Латвія)
  • Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь)
  • XL Tarptautinis folkloro festivalis „SKAMBA SKAMBA KANKLIAI“ (Вільня, Літва)
  • Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Пятровіца“ (Шыпілавічы, Беларусь)
  • IX Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Палукніс, Літва)
  • XII Tabor Domu Tańca (Бэцэйлы, Польшча)
  • Фолк-фэст „Камяніца“ (Азярцо, Беларусь)

2014

  • VII starptautiskā Ģikšu danču nakts (Гікшы, Латвія)
  • Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь)
  • Wszystkie Mazurki Świata (Варшава, Польшча)
  • Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь)
  • Tarptautinis folkloro festivalis „Parbėg laivelis“ (Клайпеда, Літва)
  • XI Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Мардасавас, Літва)
  • XXII Festiwal Muzyki Dawnej "Pieśń naszych korzeni" (Ярослаў, Польшча)
  • Фэст „Кераміка Крэва“ (Крэва, Беларусь)
  • Фолк-фэст „Камяніца“ (Азярцо, Беларусь)
  • I фэст гарадскога мастацтва „sтARTup“ (Мінск, Беларусь)
  • Восеньскі фэст „БАГАЧ“ (Вязынка, Беларусь)
  • XXXIV Konkurs Gry na Instrumentach Pasterskich im. Kazimierza Uszyńskiego (Цеханавец, Польшча)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі