Раман Яраш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Яраш
Дата нараджэння май 1978
Месца нараджэння
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Гады актыўнасці пачатак 2000-х — цяперашні час
Інструменты гітара, бубны, барабан, гармоніка, флейта
Калектывы Кудзьмень
Балцкі субстрат
Велярыб
Капэла "На таку"
Супрацоўніцтва Віктар Сямашка
Андрэй Касцень

Рама́н Я́раш (нар. май 1978, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў маі 1978 г. у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Пасля красавіка 1986 г. сям'я двойчы з'джала з радзімы далей ад Чарнобылю і адзін раз вярталася. Скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплом выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і аспірантуры займаўся археалогіяй. Навучаўся на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларускага калегіуму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

З гітарай пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Спяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Робэрт Алан Цымэрман.[1]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Zināt. Raudāt. Dziedāt.[правіць | правіць зыходнік]

Выпушчаны ў 2011 годзе, выдавец FK 034. Альбом створаны на вершы латышскага паэта Яніса Яўнсудрабіньша. Аранжаванне, пераклады, партыі на ўсіх інструмэнтах выканаў сам Раман. Вокладка аформленая на латышскай мове і аздобленая жывапісам Я. Яўнсудрабіньша(руск.) бел.[2].

Спіс кампазіцый:

  1. Kam prieku sauc
  2. Tik vēji
  3. Kad zelta vējš pa ziediem iet
  4. Jaunā gadā
  5. Vēlies tu
  6. Pavasars
  7. Tu mana baltā ilgu pils
  8. Cerība
  9. Valsis
  10. Lai tu kādus dubļus bristu
  11. Klausies (Imanta Ziedoņa dzejolis)

Супольныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Праект Радыё Свабода — «Барды свабоды»
  • Канцэртная праграма «Купала — Караткевіч» (у суаўтарстве з Андрэем Касьценем і Віктарам Сямашкам у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»)

Удзел у фэстах[правіць | правіць зыходнік]

  • Бардаўская восень (2007)
  • Эндарфін (2010)
  • Купалаўскія вакацыі (2013)
  • Tarptautinis folkloro festivalis «Parbėg laivelis» (Клайпеда, Літва) (2014)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі