Неатыянта клабучковая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Неатыянта клабучковая
Neottianthe calcicola.jpg
Neottianthe cucullata var. calcicola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neottianthe cucullata (L.) Schlechter

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  431293
EOL  1137749
IPNI  645408-1
TPL  kew-134338

Неатыянта клабучковая (Neottianthe cucullata) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Album des orchidées de l'Europe centrale et septentrionale BHL15446383.jpg
Батанічная ілюстрацыя Генры Карэвона(фр.) бел. з кнігі «Album des orchidées de l'Europe centrale et septentrionale»

Невялікая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло 10-25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснаванні. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя. Суквецце рыхлае, аднабаковае[3].

Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Усход Сярэдняй Еўропы, Усходняя Еўропа, Паўднёвая Сібір, Манголія, поўдзень Далёкага Усходу, Паўночны Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія[4].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭС[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 3,0 3,1 Гнездоцветка клобучковая (руск.) 
  4. Красная Книга Челябинской области (руск.) 
  5. Неатыянта клабучковая ў Чырвонай кнізе Беларусі (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)