Неграс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Неграс
тагальск. Negros
Sugarcane plantations Bacolod Philippines.jpg
Характарыстыкі
Плошча
  • 13 075 км²
Найвышэйшы пункт2 464 м
Насельніцтва
  • 3 602 173 чал.
Размяшчэнне
10° пн. ш. 123° у. д.HGЯO
АрхіпелагФіліпінскі архіпелаг
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РэгіёныУсходні Неграс, Заходні Неграс
Неграс (Філіпіны)
Неграс
Неграс
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Не́грас[1] (тагальск.: Negros) — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага.

Плошча вострава складае 13074,5[2] (12700[1][3]) км². Рэльеф пераважна горны. Найбольшая вышыня — 2460 (2464[2]) м (вулкан Канлаон).

Вулкан Канлаон

У заходняй частцы вострава раўніны з пераважна вулканічнымі глебамі. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Адбываюцца цыклоны, землетрасенні, вывяржэнні вулканаў. У горнай частцы вострава растуць трапічныя лясы, месцамі на раўнінах — саванны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 год — каля 3,2 млн чал.[1]
  • 2000 год — 3,7 млн.чал.[4]
  • 2010 год — 4,19 млн чал.[4]
  • 2015 год — 4,41 млн чал.[4]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем цукровага трыснягу, рысу, кукурузы. Маюцца радовішчы медных руд.

Гарады на востраве: Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000.
  2. 2,0 2,1 Islands // United Nations Environment Programme (UNEP)(англ.) 
  3. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Population of Negros Island Region (Based on the 2015 Census of Population) // Philippine Statistics Authority (PSA)(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]