Незалежная Беларусь
«Незалежная Беларусь» | |
---|---|
Тып | тры разы ў тыдзень |
Рэдактар | Аляксандар Карабач, Кастусь Мядзёлка |
Заснавана | 3 верасня 1919 |
Спыненне публікацый | 10 лістапада 1919 |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня, Вострабрамская вул. 9 |
«Незалежная Беларусь» — грамадска-палітычная і літаратурная газета, орган Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта. Выходзіла на беларускай мове, у Вільні (3 верасня 1919 — 10 лістапада 1919)[1]. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактары-выдаўцы А. Карабач, а пазней П. Мядзёлка[або К. Мядзёлка?] (з 6-га нумару) і Ф. Аляхновіч. Аддавала асноўную ўвагу актуальным праблемам грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Заходняй Беларусі. Выйшла 14 нумароў. Забаронена польскай вайсковай цэнзурай.[2][3]
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Публікавала весткі з фронту, змагалася за беларускую адукацыю, інфармавала пра дзейнасць беларускіх арганізацый у Адэсе, працу створанай вясной 1919 году ў Горадні Грамады беларускай моладзі, паведамляла пра стварэнне Беларускай вайсковай камісіі на чале з Паўлам Алексюком, фармаванне ў Слоніме аддзелаў беларускага войска пад камандаваннем палкоўніка Гасана Канапацкага. Змяшчала на сваіх старонках мемарыял Беларускай цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, адозвы і рэзалюцыі Беларускай вайсковай камісіі, інфармацыю пра спыненне дзейнасці Беларускай гімназіі ў Будславе, жыццё беларусаў у Латвіі. Друкавала некаторыя літаратурныя творы Селяніна і Зьмітрака Бядулі, карэспандэнцыю пра дзейнасць беларускага тэатру ў Горадні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Новая часопісь. // Беларускае жыццё : часопіс / Францішак Аляхновіч. — Вільня: 7 верасня 1919. — № 12. — С. 5.
- ↑ Турук, с.67[удакладніць]
- ↑ ЭнГістБел, Т.5. с.318. Ліс А.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Незалежная Беларусь» (1919) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)