Гасан Канапацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гасан Канапацкі
Hassan Konopacki.jpg
Дата нараджэння 25 лютага (9 сакавіка) 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1953(1953-05-11) (74 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Commons-logo.svg Гасан Канапацкі на Вікісховішчы

Гасан (Хасан) Канапацкі (польск.: Hassan Konopacki; 25 лютага 1879, Мінск — 11 мая 1953, Быдгашч), беларускі ваенны і нацыянальны дзеяч міжваеннага часу ў Вільні, палкоўнік, камандзір беларускіх ваенных частак у польскім войску (1919—1921).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду татарскага паходжання, сын калежскага асэсара Амурата Канапацкага. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Пецярбургскую артылерыйскую школу імя вел.кн. Канстанціна Паўлавіча (1897), удзельнічаў у руска-японскай 1904—1905 і Першай сусветнай войнах. У 1917 у чыне палкоўніка камандаваў 69-й артылерыйскай брыгадай Заходняга фронту. Падчас вайны быў атручаны газамі, лечыўся і служыў у Мінску ў эвакуацыйным пункце (май-кастрычнік 1917). 10 мая 1918, пасля расфарміравання 69-й артылерыйскай брыгады, здаў грошы і дакументы Маскоўскаму абласному камісару ваенных спраў і вярнуўся ў Мінск.

22 кастрычніка 1919 увайшоў у склад Беларускай вайсковай камісіі, быў прызначаны камандзірам беларускіх ваенных частак. У 1920 пераехаў у Вільню. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху: быў намеснікам старшыні Рады старэйшых Беларускага музычна-драматычнага гуртку і сакратаром Беларускага грамадзянскага сабрання (БГС), пасля расколу ў БГС 21 верасня 1924 — намеснікам старшыні ва ўтворанай Часовай беларускай радзе (да красавіка 1925), якая супрацоўнічала з польскімі ўладамі, супрацстаяла Беларускаму пасольскаму клубу. У гэты час зблізіўся з Францішкам Аляхновічам, Арсенем Паўлюкевічам, Макарам Касцевічам (Краўцовым) і быў сябрам таварыства "21 лістапада 1927 — 2 красавіка 1928 кіраўнік рэдакцыі часопіса «Беларускі радны» ў Вільні.

На з'ездзе Заходняй Беларусі 2628 чэрвеня 1926, скліканым Часовай беларускай радай, удзельнічаў як прадстаўнік таварыства «Прасвета». 21 лістапада 1927 — 2 красавіка 1928 кіраўнік рэдакцыі часопіса «Беларускі радны». З 1937 працаваў у бухгалтэрыі Земскага банка. У 19411943 быў старшынёй бацькоўскага камітэта Віленскай беларускай гімназіі, пісаў фельетоны ў «Беларускі голас».

У чэрвені 1946 разам з сям'ёй выехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе і памёр.