Незалежная рэспубліка Македонія
Марыянетачная дзяржава | |||
Незалежная Рэспубліка Македонія | |||
---|---|---|---|
Независна Држава Македонија Независима Република Македония | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Скоп’е | ||
Мова(ы) |
македонская балгарская |
||
Афіцыйная мова | балгарская мова | ||
Грашовая адзінка | Балгарскі леў | ||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||
Кіраўнікі дзяржавы | |||
Кіраўнік урада | |||
• 1944 | Спіра Кітынчаў | ||
Кэрманіч | |||
• 1941 – 1945 | Антэ Павеліч | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Незалежная Рэспубліка Македонія, або НРМ (макед.: Независна Држава Македонија, балг.: Независима република Македония) (верасень—лістапад 1944) — няздзейснены праект кіраўніцтва нацыяналістычнай арганізацыі УМОРА па абвяшчэнні незалежнай дзяржавы ў канцы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі югаслаўскай і грэчаскай Македоніі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1941—1944 гадах тэрыторыя Македоніі была занята балгарскімі войскамі і пазней анексавана Балгарыяй, якая далучылася да краін Восі.
У верасні 1944 года, з набліжэннем Чырвонай Арміі да румына-балгарскай мяжы і абвяшчэннем СССР вайны Балгарыі (5 верасня), у краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога Балгарыя выйшла з нацысцкага блока і абвясціла вайну Трэцяму рэйху, а да ўлады ў Сафіі прыйшоў Айчынны фронт (9 верасня).
Нямецкія войскі, якія акупавалі Македонію ў 1944 годзе, актыўна падтрымлівалі славянскіх нацыяналістаў. У сувязі з вывадам з Македоніі балгарскіх войскаў з Македоніі сышлі і нямецкія войскі, што прывяло да аднаўлення кантролю над гэтай тэрыторыяй войскамі Грэцыі і Югаславіі[1].