Не злоўлены — не злодзей (фільм, 1958)
| Не злоўлены — не злодзей | |
|---|---|
| фр.: Ni vu, ni connu | |
| Жанр | кінакамедыя[1] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 95 хв.[2] |
| Краіна | |
| Мова | французская |
| Год | 23 красавіка 1958[1] |
| IMDb | ID 0051989 |
«Не злоўлены — не злодзей»[4] (фр.: Ni vu ... Ni connu ...) — кінакамедыя Іва Рабера з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі. У аснове фільма — раман Альфонса Але «Справа Блеро». Уборы Ноэль Адам — модны дом «Карвэн».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Манпанья́р — самы спакойны горад Францыі. Адзіны падбухторшчык спакою — гэта рынкавы гандляр Блерó (Blaireau з фр. - «барсук») (Луі дэ Фюнэс). Ён мае дазвол на продаж грыбоў на мясцовым рынку, але паколькі існуе высокі попыт на фазанаў, зайцоў і стронгу, Блеро ў вольны час нелегальна ловіць дзічыну сілкамі і рыбачыць, пасля чаго ўпотай прадае злоўленую дзічыну і рыбу без дазволу. Жандары спрабуюць злавіць браканьера, але беспаспяхова. Калі на аднаго з жандараў здзяйсняецца напад, падазрэнне падае на Блеро, і яго саджаюць у турму на месяц. Раптам аб’яўляецца сапраўдны злачынец, і Блеро спадзяецца выйсці на волю. Але акалічнасці складаюцца інакш…
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.imdb.com/title/tt0051989/ Праверана 22 чэрвеня 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ http://www.allmovie.com/movie/ni-vu-ni-connu-v150734
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Луі дэ Фюнэс