Нобель (возера)
Выгляд
Нобель | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,4 м |
Даўжыня | 3,2 км |
Шырыня | 2,5 км |
Плошча | 4,99 км² |
Найбольшая глыбіня | 10,0 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 2,0 м |
Басейн | |
Упадаюць | Прыпяць |
Выцякаюць | Прыпяць |
Размяшчэнне | |
Краіна | Украіна |
Рэгіён | Ровенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Но́бель — возера у пойме ракі Прыпяць у Зарэчненскім раёне Ровенскай вобласці Украіны. Знаходзіцца за 4,77 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю[1].
Плошча паверхні 4,99 км², даўжыня 3,2 км, шырыня да 2,5 км. Найбольшая глыбіня 10 м. Празрыстасць вады да 2 м. Падзелена на два плёсы паўвостравам, які працягваецца з поўначы на поўдзень, і на якім знаходзіцца вёска Нобель, заходняя частка больш авальная. Катлавіна мае неправільную сэрцападобную ў плане форму. Берагі і дно пясчаныя. На возеры маюцца 4 востравы.
Жыўленне возера адбываецца за кошт водаабмену з Прыпяццю, якая ўпадае ў яго ўсходнюю частку з поўначы і выцякае з поўдня. Каля возера сяло Нобэль.
У возеры водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, сом і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К.: «Українська радянська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1989.
- Ліст карты M-35-04. Выданне 1990 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)