Перайсці да зместу

Новацярушскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новацярушскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Салігорскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Цярушкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 23 сакавіка 1987

Новацяру́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Цярушкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сухамільскі сельсавет у складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. Цэнтр — вёска Сухая Міля. З 1927 года ў Бабруйскай акруге. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу ў 1938 годзе ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Новацярушскі, цэнтр перанесены ў вёску Новыя Цярушкі[1]. Пасля скасавання Старобінскага раёна 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Рачэнскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы)[2]. 6 студзеня 1965 года Новацярушскі сельсавет за выключэннем населеных пунктаў Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы ўвайшоў у склад Салігорскага раёна[3].

Скасаваны 23 сакавіка 1987 года, тэрыторыя далучана да Зажэвіцкага сельсавета[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі, пасёлак Крываль.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.